Мой досвед

Я маю ступень магістра псіхалогіі, сертыфікаваны псіхатэрапеўт і групавы аналітык Інстытута групавога аналізу Раштава. Я сканчыла практычную псіхалогію ў Беларускім педагагічным універсітэце (Мінск, Беларусь) і клінічную псіхалогію ва Універсітэце SWPS у Варшаве. Таксама я прайшла чатырохгадовую падрыхтоўку ў Інстытуце групавога аналізу Раштава ў Варшаве.
Свой прафесійны вопыт я набыла падчас стажыровак у клінічным псіхіятрычным аддзяленні Белянскай бальніцы, а пазней у псіхіятрычных дзённых аддзяленнях Варшаўскага грамадскага цэнтра аховы здароўя «Воля-Серэдмест'е» і Інстытута псіхіятрыі і неўралогіі. На працягу некалькіх гадоў я працавала у псіхіятрычным цэнтры імя Вольскага пры Вольскай бальніцы псіхатэрапеўтам (дзённае псіхіятрычнае аддзяленне, каманда па лячэнні ў мейсцах жыцця пацыента, клініка псіхічнага здароўя), праводзячы індывідуальную і групавую псіхатэрапію для дарослых з псіхатычнымі, афектыўнымі і асобаснымі расстройствамі.
Я спецыялізуюся на працы з дарослымі, якія пакутуюць ад трывогі, дэпрэсіі і расстройстваў асобы, а таксама з пацыентамі, якія аднаўляюцца пасля псіхатычных крызаў. Мая практыка праходзіць пад рэгулярным і пастаянным кантролем (супервiзiяй).
Гадамі я супрацоўнічаю з Варшаўскім медыцынскім універсітэтам, Універсітэтам кардынала Вышынскага і Візійскім універсітэтам, і выкладаю студэнтам курсы па псіхапаталогіі, псіхалогіі і псіхатэрапіі, у тым ліку на англійскай мове.
Выступала на 3-й канферэнцыі ESRII у Варшаве, 2015 г. – Праграма для людзей з расстройствамі асобы.
Я таксама маю ступень магістра эканомікі (спецыялізацыя ў глабальнай эканоміцы) і прафесійны вопыт у галіне міжнародных адносін.
Я працую на трох мовах — польскай, англійскай і рускай.